ВЯСЁЛЫЯ КАЛЯДКІ

19.01.2024

З даўніх часоў, пачатак Новага года, сімвалізавала абрадавае свята Каляды. Самабытныя калядныя традыцыі захаваліся ў розных рэгіёнах Беларусі і з'яўляюцца культурнай спадчынай краіны. У нашай установе шануюць і берагуць традыцыі, і вядома, штогод калядуюць.

Каза-дзераза, цыганка, механоша і музыкі з песнямі, танцамі, гульнямі зазіралі сёння ў кожную групу і віншавалі рабят і дарослых.