Восеньскi кiрмаш

15.11.2019

 

Педагагiчны калектыў Дашкольнага цэнтра развiцця дзiцяцi № 3 г. Вiцебска з дня адкрыцця надае ўвагу азнаямленню выхаванцаў з традыцыямі беларускага народа.

Напрыканцы восенi  ва ўстанове дашкольнай адукацыi адбылася не зусiм звычайная падзея: Восеньскi кiрмаш!

 У былыя часы паход на кірмаш меў для нашых продкаў не толькі практычнае, але і забаўляльнае значэнне. Шырокі і багаты гандаль разгортваўся на плошчах, суправаджаўся вясёлымі гульнямі, тэатральнымі пастаноўкамі і, такім чынам, пераўтвараўся ў сапраўднае свята.

У зале панавала дабразычлівая, цёплая атмасфера. Дзеці спявалі беларускія песні, гулялі ў  беларускія гульні, чыталі вершы, танцавалі беларускія танцы.

Такія мерапрыемствы развіваюць дзяцей духоўна, народныя традыцыі выхоўваюць любоў да сваёй гісторыі, да сваёй Радзімы.