Выхаванне патрыятызму
16.05.2019Большую частку уражанняў чалавек выносiць са свайго дзяцiнства. Гэтыя ўражаннi застаюцца з iм на ўсё жыццё.
У год малой Радзiмы ўсе педагогi, у тым лiку музычныя кiраўнiкi, асаблiвую ўвагу надаюць выхаванню патрыятычных пачуццяў, цiкавасцi да народнай спадчыны. На музычных занятках знаёмяць выхаванцаў з асаблівасцямі беларускай народнай музыкі, развучваюць беларускія танцы, гульнi, спяваюць песні. Усё гэта дае магчымасць вырашыць задачы развіцця беларускага маўлення, раскрыць творчыя здольнасцi дзяцей, сфармiраваць цiкавасць да народнай творчасцi, у гульнявой форме далучыць дзяцей да нацыянальнай культуры.
16 мая ва ўстанове дашкольнай адукацыi адбылося не зусiм звычайнае свята. Музычная зала была ўпрыгожана рушнiкамi, блакiтнымi валошкамi. Звяртала на сябе ўвагу выстава прадметаў народнай творчасцi. Тут былi разнастайныя незвычайныя вырабы народных майстроў з саломы, ды з глiны.
Дзецi, апранутыя ў прыгожыя нацыянальныя касцюмы, чыталi вершы аб роднай краiне, спявалi песнi на роднай мове, спрытна танцавалi, гралi на музычных iнструментах.
Так у нашых выхаванцаў пачалi фармiравацца першыя крокi ў паважлiвыя адносiны да культурнай спадчыны беларусаў, гордасць ад прыналежнасцi да iх.